БРОНЬ
eng / рус
12 кастрычніка арыгінальныя паштоўкі з віншаваннямі для матуль разляцеліся з дзіцячага аддзялення “Баравічок” па ўсёй Беларусі. Так выхаванцы павіншавалі сваіх мам са святам Дзень Маці.
У гэты дзень у паштовыя скрыні апусціліся больш чым сто паштовак з віншаваннямі.
Акцыя “Павіншуем маму разам” дапамагла дзецям зрабіць сюрпрыз самаму дарагому чалавеку.
Застаецца толькі спадзявацца, што добрыя словы і прыемныя сюрпрызы для нашых мам не скончацца разам са святам .
У сваю чаргу калектыў дзіцячага аддзялення “Баравічок” далучаецца да віншаванняў.