x

Забронировать путёвку



Внимание. При бронировании путевки на 2-х и более человек в примечании укажите, пожалуйста, личные данные всех отдыхающих.












БРОНЬ
eng / рус

НОВОСТИ

Дзень беларускай культуры

22 кастрычніка 2016г. (22.10.2016)
У санаторыі “Радон” адбудзецца «Дзень беларускай культуры».

Мы гасцям заўсёды рады, таму, паважаныя Сябры, шчыра запрашаем да нас.

Прапануем усім дакрануцца да разнастайнасці і суквеццяў беларускай культуры – да яе песень і танцаў, гульняў, музыцы і прыкладному мастацтву, нацыянальным традыцыям і нацыянальнай кухні – да ўсяго  таго, чым вызначаецца культура нашай Беларусі!

 

С 14.00 — На пляцоўцы ў цэнтральнага ўваходу Народны калектыў эстраднай песні «Родник» адкрые свята беларускай песняй.

Ветлівыя гаспадары заўсёды рады гасцям.

Беларускую традыцыйную кухню, народныя песні, гульні, байкі прадставяць калектывы раёна:

«Прымакі» — народны тэатр-студыя гульні.

«Ятранка» — народны ансамбль песні і музыкі.

«Зараначка» — народны ансамбль песні.

Для Вас выстава-продаж страў нацыянальнай кухні, выстава-продаж вырабаў народных майстроў, пачастунак блінамі і гарачым чаем.

 

19.15 — Канцэрт аўтарскай песні. Для Вас свае песні падораць беларускія аўтары і выканаўцы:

Вольга Калмакова (Гародня),

Аляксандр Раеўскі (Дзятлава).

Канцэртная зала. Уваход свабодны.